Дзень роднай мовы!

21.02.2024
    Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі добра, калі чалавек шануе яе. 
    У рамках Міжнароднага дня роднай мовы ў  дзіцячым садзе прайшло шмат мерапрыемстваў. На працягу дня  гучала родная мова. Выхаванцы знаёміліся з творамі, слухалі, чыталі і расказвалі вершы на беларускай мове, інсцэніроўка казкі  "Як хлопчык шукаў сябе сяброў", гулялі ў беларускія народныя гульні. Свята атрымалася вяселым і пазітыўным!